Годам малой радзімы вырашана абвясціць 2018 год у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Рэспублікі.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што на прыняцце такога важнага рашэння падштурхнулі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. "Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе ці невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых-кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з'ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што прыйшоў час кожнаму не толькі ўзгадаць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалку зямлі. "Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай-хто як

Развернуть